Мінская этнакрама «РАГНА» паказала новую калекцыю стыкерпакаў і магнітаў з беларускімі фразамі, Мінскам і бульбай. Фота навінак каманда на днях апублікавала ў сваім інстаграме.
У новай калекцыі – стыкерпакі з беларускімі словамі і фразамі, а таксама магніты з ілюстрацыямі, якія адсылаюць да Беларусі і мінскай атмасферы. Сярод надпісаў – «усяго найлепшага!», «мар стварай кахай», «слухай сваё сэрца», «закаханы ў жыццё» і «хавайся ў бульбу».
На стыкерах і магнітах можна заўважыць выявы Мінска, кветкі, сэрцайкі, білеты, бульбу і іншыя дэталі ў пастэльнай эстэтыцы. Ёсць і асобныя магніты з бульбай. Напрыклад, у стылі Pantone.
У допісе каманда этнакрамы напісала: «Навінка – сакавітыя магніты і стыкерпакі. Ужо на нашым сайце. Яшчэ большы выбар у афлайн-краме!»
Купіць можна тут:
- этнакрама «РАГНА»: Мінск, вул. Сухая, д. 4;
- інтэрнэт-крама;
- дастаўка па Мінску, Беларусі і ўсім свеце.
Раней CityDog.io пісаў, што графічная дызайнерка Юля зрабіла стыкерпак «Беларусiан pack». На аб’ёмных налепках, як пісала дзяўчына ў сябе ў сацсетках, сабраны «фота з атмасферай “у бабулі ў вёсцы”, мак-забаронка, той самы хлеб-цаглінка і нават талончык, які я часта насіла пад чахлом у студэнцтве».
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
















